Ганна Трафімаўна Касценіч (, г. — ) — беларуская спявачка (мецца-сапрана).
Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1930), Беларускую кансерваторыю (1937, клас П. Ціханава). У 1933—61 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Валодала голасам прыгожага тэмбру, акцёрскімі здольнасцямі. Сярод партый: Вольта і Ларына, Паліна і Гувернантка, Салоха («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Чаравічкі» П. Чайкоўскага), Флора («Травіята» Дж. Вердзі), Берта («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Кэт («Чыо-Чыо-сан» Дж. Пучыні).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Мецца-сапрана Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь