(ang. Manifest destiny) Маніфест Долі, Наканаванне, Вызначанае лёсам, або Праяўлены / абвешчаны / відавочны лёс , Праява, Яўленае, Божае прызначэнне) — экспансіялісцкі лозунг, паводле якога Божая Абачнасць вызначыла ЗША апанаваць Амерыку. Пасяленцы ЗША асуджаныя пашырацца на захад па Паўночнай Амерыцы. Так, маўляў, аб'яўлена/відавочна/яўлена ("manifest") і пэўна/прадвызначана/паканавана Лёсам ("destiny"). Гэтая вера ўкаранілася ў амерыканскай выключнасці, рамантычным нацыяналізме, англасаксонізме і зародкавых ідэях белага шавінізму, якія маюць на ўвазе непазбежнае распаўсюджванне рэспубліканізму і амерыканскага ладу жыцця. Гэта ідыялагема адна з самых ранніх праяваў амерыканскага імперыялізму.
Яго сфармуляваў і ўпершыню выкарыстаў рэдактар часопіса «Дэмакратычны агляд» Джон Л. О'Саліван у ліпені 1845 г.. 27 снежня 1845 года О'Саліван выказаў гэты пункт гледжання ў адным са сваіх артыкулаў, напісаўшы, што права Злучаных Штатаў завалодаць Арэгонам ляжыць «у нашым яўным прызначэнні, якое заключаецца ў пашырэнні і заняцці ўсяго кантынента, які дало нам Наканаванне (...)».
Гэта паняцце ніколі не было фармалізавана або дакладна вызначана. Карані тэрміна ляжаць ў рэлігійнай місіянскай рыторыцы пастараў розных хрысціянскіх канфесій, у першую чаргу, што важна для ЗША ХІХ ст. - пратэстанцкіх. На нізавым і найбольш масавым узроўні ў прыходах, перад сялянамі і гараджанамі, спасылаючыся на Біблію, святары ўхвалялі павелічэнне і ўзбагачэнне ўласнай "паствы" праз распрацоўку і засяленне на захад ад Апалачаў "нячыйных", "пустых" зямляў "вернымі хрысціянамі". Адсылкі да вобразнага шэрагу Святога Пісання не толькі святрамі і але і палітыкамі кшталту Т.Джэферсан і Б. Франклін стваралі маральнае абгрунтаванне і матывацыю дзеля "разворвання" "руплівымі земляробамі" вызначаных ім Богам "ніваў", высадку "садоў" і "ачышчэння" іх ад "паганскага пустазелля" і "ворагаў веры", каб стварыць "Град Божы", "Сад Свету" на "Абяцанай зямлі". Палітычнае абгрунтоўванне і рэалізацыя экспансіі пачалося ад Дактрыны Манро і выйшла на пік у дзейнасцці прэзідэнтаў У. Мак-Кінлі і Т. Рузвельта. Тэрытарыяльныя апетыты за ХІХ ст. выраслі ад абвяшчэння права амерыканскіх белых пасяленцаў захапіць тэрыторыі паміж Атлантыкай і Ціхім акіянам да права ЗША кантраляваць усё Заходняе паўшар'е. У 1846 годзе кангрэсмен Роберт К. Уінтроп выкарыстаў словы «відавочны лёс» у кантэксце справы штата Арэгон, крытыкуючы гэты тэрмін і погляды, але ўжо ў 1850 годзе Джэймс Д. Б. Дэ Боў пісаў у «Рэцэнзіі Дэ Боў», што «наша задача — выканаць наша прызначэнне, наша відавочнае прызначэнне, кіраваць усёй Мексікай, Паўднёвай Амерыкай, Вест-Індыяй і Канадай». Прэзідэнт Джэймс Нокс Полк, А. Лінкальн былі перакананым прыхільнікамі і рэалізатарам дактрыны "Аб'яўленага лёсу".
У 1885 годзе Джон Фіск апублікаваў эсэ пад назвай «Маніфест лёсу» , у якім ён сцвярджаў неабходнасць англасаксонскага сусветнага панавання.
Паводле гісторыка Уільяма Эрла Уікса, за гэтай канцэпцыяй стаялі тры асноўныя прынцыпы: меркаванне пра ўнікальную маральную цноту Злучаных Штатаў, сцвярджэнне іх місіі выратаваць свет праз распаўсюджванне рэспубліканскага праўлення і ў цэлым «амерыканскага ладу жыцця», а таксама вера ў боска вызначаны лёс нацыі дасягнуць поспеху ў гэтай місіі.
Глядзіце таксама
Амерыканскі імперыялізм Экспансіянізм Каланіялізм Афрыканерскі нацыяналізм
Спасылкі
Катэгорыя:Захад ЗША Катэгорыя:Знешняя палітыка ЗША Катэгорыя:XIX стагоддзе ў ЗША