Амафі́ла пясча́ная () — від адзіночных драпежных рыючых вос. Пашыраны ў Еўразіі. Самкі рыюць гнёзды ў грунце і палююць пераважна на вусеняў, якіх паралізуюць джалам і пераносяць у гняздо як корм для будучай лічынкі. На змешчаную ў гняздо здабычу самка адкладвае адно яйка.
Для віду характэрны таксама унутрывідавы паразітызм. Самкі могуць красці паралізаваных вусеняў з гнёздаў іншых самак (клептапаразітызм) або выдаляць чужое яйка і адкладваць замест яго сваё (гнездавы паразітызм).