Уладзімір Данатавіч Арлоўскі () — украінскі жывапісец-пейзажыст.
Біяграфія У 1861—68 гадах вучыўся ў Імператарскай АМ, з 1874 года — яе акадэмік, з 1878 года — прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамантычныя пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі Украіны