Абарачэнне — форма таварнага абмену прадуктаў працы і інш. аб’ектаў уласнасці праз куплю-продаж. З’яўляецца бясконцым працэсам мноства самастойных актаў куплі і продажу, які звязвае вытворчасць з размеркаваннем і спажываннем. Ад абмену тавараў (Т—Т) адрозніваецца тым, што ажыццяўляецца пры пасрэдніцтве грошай (Т—Г—Т). Развіццё абарачэння звязана з таварнай вытворчасцю.

На пачатковых этапах абмяжоўвалася мясцовым рынкам. З паглыбленнем грамадскага падзелу працы і пашырэннем таварна-грашовых адносін сфарміраваліся ўнутраныя і сусветныя рынкі, пачалося развіццё крэдытнага абарачэння, абарачэння каштоўных папер і іншых формаў.

Літаратура

Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны