Мартэнаўская печ (ад прозвішча французскага металурга П. Э. Мартэна) — полымная рэгенератыўная печ для вытворчасці сталі з чыгуну і стальнога лому. Выкарыстоўваюцца таксама ў дуплекс-працэсе. Бываюць стацыянарныя (найбольш пашыраны) і хістальныя.
Верхняя частка стацыянарнай Мартэнаўскай печы складаецца з рабочай прасторы, дзе вядуць плаўку пры тэмпературы да 1800 °C і вышэй, левай і правай галовак, па якіх паступае вадкае або газападобнае паліва і паветра. Чыгун, стальны лом, флюсы і іншыя зыходныя матэрыялы загружаюць у рабочую прастору праз спецыяльныя вокны завалачнымі машынамі. У ніжняй частцы печы ёсць рэгенератары для падагрэву паветра і газападобнага паліва, шлакавікі для збірання пылу і шлакаў. У хістальных Мартэнаўскай печы рабочая прастора спецыяльнымі механізмамі нахіляецца ў бок рабочай пляцоўкі (для спуску шлаку) і разлівачнага пралёту (для выпуску металу). Умяшчальнасць МАртэнаўскай печы да 900 тон. Першая Мартэнаўская печ пабудавана ў 1864 годзе ў Францыі. У 1970-я гады з пераходам на кіслародна-канвертарны працэс будаўніцтва Мартынаўскіх печаў фактычна спынена.
Мартэнаўскі працэс Працэс выплаўкі сталі, што адбываецца ў мартэнаўскай печы. Заключаецца ў расплаўленні шыхты (чыгуну, стальнога лому, раскісляльнікаў, жалезнай руды, агламерату, флюсаў), памяншэння ў ёй вугляроду, крэмнію, марганцу, выдаленні непажаданых дамешкаў (серы, фосфару), пры неабходнасці — увядзенні легіруючых элементаў.
Пры плаўленні матэрыялаў інтэнсіўна акісляюцца дамешкі і ўтвараецца шлак, а ў перыяд кіпення адбываецца акісленне вугляроду і метал набывае зададзены хімічны састаў. Затым метал раскісляюць і легіруюць. Для інтэнсіфікацыі Мартэнащскага працэсу выкарыстоўваюць кісларод, які ўводзіцца для абагачэння паветра і акіслення дамешкаў. З печаў сталь выпускаюць ў каўшы, разліваюць ва ўліўніцы або на ўстаноўках бесперапыннага ліцця. Больш эфектыўны за Мартэнаўскі працэс кіслародна-канвертарны працэс. Літаратура
Катэгорыя:Вытворчасць сталі