Ку́раў () — вёска ў складзе Пулаўскага павета Люблінскага ваяводства Польшчы, цэнтр гміны Кураў. Размешчана на р. Кураўка.

Гісторыя У 1431--1442 Кураў атрымаў Магдэбургскае права. У XVI ст. быў цэнтрам польскага кальвінізму, да 1660 большасцю жыхароў Курава было прынята арыянства. 3 сакавіка 1831 войскамі паўстанцаў пад кіраўніцтвам генерала Ёзэфа Дверніцкага былі разбіты часткі расійскай арміі ў бітве пад Куравам. У Другую Сусветную вайну Кураў быў значна зруйнаваны нямецкімі паветранымі сіламі 9 верасня 1939.

Вядомыя асобы Войцех Ярузельскі, генерал, былы прэзідэнт Польшчы. Яцак Янчарскі, польскі сатырык, драматург, сцэнарыст. Часлаў Янчарскі, польскі паэт, дзіцячы пісьменнік. Пётр Кураўскі, кашталян сядзецкі і люблінскі Рыгор Пірамовіч, пісьменнік і філосаф Рэчы Паспалітай Ігнацій Патоцкі, палітык Рэчы Паспалітай