Кэтрын Энн Кі́нер (; ) — амерыканская актрыса. Двухразовая намінантка на прэмію «Оскар» за ролі ў фільмах «Быць Джонам Малкавічам» (1999) і «Капотэ» (2005). Кінер таксама вядомая па ролях у такіх фільмах, як «Саракагадовы нявіннік» (2005), «У дзікіх умовах» (2007), «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк» (2008) і «Прэч» (2017).
Біяграфія Нарадзілася ў Маямі, Фларыда, трэцім дзіцем у сям’і Эвелін (народжанай Джэміэль) і Джыма Кінера, мэнэджара ў краме матрацаў. З бацькоўскага боку яна мае ірландскія карані, тады як з матчынага — ліванскія. Кінер вырасла ў горадзе Хаяліа і скончыла каталіцкую старэйшую школу імя Монсеньёра Эдварда Пэйса.
Вычылася ў каледжы Уітана па спецыяльнасці амерыканскіх даследаванняў, які скончыла са ступенню бакалаўра ў 1983 годзе.
З 1990 па 2007 год Кінер была замужам за акцёрам Дэрматам Малруні. У іх ёсць сын — Клайд Кінер Малруні (нар. 1999).
Крыніцы
Катэгорыя:Актрысы ЗША