Рашы́цельныРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. () — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Свяцілавіцкага сельсавета.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (2 сям’і) пераселены ў 1989 годзе.

Геаграфія За 40 км на поўнач ад Веткі, 61 км ад Гомеля. На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск—Свяцілавічы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе ў складзе Скачок-Габраўскага сельсавета Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі, працаваў паштовы пункт. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас.

3 жыхары загінулі на фронце падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — вёска Акшынка).

Да 28 студзеня 1991 года ў Акшынскім сельсавеце.

З 29 лістапада 2005 года выключаны з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

Насельніцтва

1926 год — 25 двароў, 113 жыхароў. 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу). 1989 год — жыхары (2 сям’і) пераселены.

Крыніцы

Літаратура

Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы