Аляксій (у свеце Аляксей Рыгоравіч Шынкевіч; нар. ) — святар Беларускай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат), архімандрыт.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1978), Маскоўскую духоўную семінарыю (1981) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1985).
У 1986 годзе пасвечаны ў дыякана, у 1989 годзе — у іерэяpravminsk.by.
З’яўляўся клірыкам і старэйшым святаром Мінскага Свята-Духава кафедральнага собора. Таксама служыў у мінскім храме раўнаапостальнай Марыі Магдаліны.
У 2000-я гады займаў пасаду адказнага прадстаўніка Беларускага Экзархата па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі і тэле-радыёкампаніямі. У 2010 годзе быў адхілены ад гэтай пасады рашэннем Мітрапаліта Філарэта.
Грамадскі рэзананс выклікала яго пропаведзь 14 жніўня 2020 года падчас пратэстаў у Беларусі. Выступаючы перад вернікамі ў кафедральным соборы, архімандрыт Аляксій асудзіў гвалт з боку сілавых структур, назваўшы падзеі «прыніжэннем і здзекамі, якіх народ не чакаў ад уладаў», а таксама заклікаў вызваліць усіх палітзняволеных.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя