Паштовы аўтамат, таксама паштамат, аўтаматызаваная паштовая станцыя  — аўтаматызаваная прылада з наборам паштовых скрынь, прызначаная для самастойнага атрымання і надачы пасылак. Паштаматы дзейнічаюць кругласустачна, не патрабуюць прысутнасці аператара і размяшчаюцца ў месцах з высокай наведвальнасцю. Звычайна паштаматы выкарыстоўваюцца для атрымання пакупак з інтэрнэт-крам.

Першыя паштовыя аўтаматы былі ўсталяваныя ў 2001 годзе ў Германіі паштовым аператарам Deutsche Post. У канцы 1990-х Deutsche Post сутыкнулася з ростам колькасці пасылак з інтэрнет-крам і аўтаматызаваныя станцыі сталі зручным вырашэннем.

У Беларусі першыя паштаматы усталявала Белпошта ў 2018 годзе. Пазней уласныя паштаматы з'явіліся ў інтэрнэт-крам і , а таксама ў сэрвіса экспрэс-дастаўкі . Станам на 2022 год у Беларусі налічвалася менш за 100 паштаматаў. У 2024 годзе Белпошта паведаміла аб спыненні развіцця сеткі паштаматаў.

Прынцып дзеяння У залежнасці ад аператара дастаўкі інфармацыя аб пасылцы можа дасылацца праз SMS, электронную пошту або ў мабільнай праграме. Пасля таго, як кур'ер кладзе пасылку ў скрыню паштамата, кліент атрымоўвае паведамленне аб дастаўцы і код, з дапамогай якога пасылку можна атрымаць. Пасылка захоўваецца ў паштамаце абмежаваны час, некаторыя аператары дастаўкі дазваляюць працягнуць час захавання за дадатковую плату.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пошта