Лілеякветныя (Liliales) — парадак аднадольных раслін.
Каля 20 сямействаў, больш за 6,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах. На Беларусі 3 сямействы, 12 родаў (, , , , , , , , , , , , ) і шмат інтрадукаваных відаў з родаў , , , , , , , і інш.БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999
Шматгадовыя травы з карэнішчам, цыбулінамі ці клубнецыбулінамі, радзей дрэвападобныя расліны, некаторыя ліяны. Лісце суцэльнае. Кветкі звычайна двухполыя, правільныя ў гронках, мяцёлках і іншых суквеццях. Плод — каробачка, часам — ягада. Ёсць ядавітыя віды.
Лекавыя, агароднінныя, інсектыцыдныя, меданосныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, пакаёвыя расліны.
Катэгорыя:Парадкі раслін