Лілея кучаравая, Царскія кучары, Саранка (Lilium martagon) — кветкавая расліна роду сямейства .

Назва У сістэматыку віду ўваходзяць наступныя назвыПаводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі): [= ] [= ]

Лілея кучаравая вядомая пад народнымі назвамі галубіныя званочкі, кульчыкі, рэхлікі, лілея кучаравістая, лілея паляваяГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., галубіныя звончыкі Ботанический словарь. СПб., 1878..

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з залаціста-жоўтай лускаватай цыбулінай і прамым голым аблісцелым сцяблом вышынёй ад 30 да 150 сантыметраў (зрэдку дасягае 200 см).

Лісце шырокаланцэтнае, каля 15 см у даўжыню і 5 см шырынёй, з абодвух канцоў звужана, у сярэдняй частцы сцябла сабрана ў кальчакі, у верхняй — чаргаванае. Мае гладкія краі.

Кветкі даволі буйныя, звычайна брудна-ружовыя з цёмнымі плямамі, паніклыя, сабраны ў рэдкую гронку. Можна назіраць расліны самай рознай афарбоўкі — ад белай да амаль чорнай. Калякветнік з 6 прадаўгаватых, тупых, дугападобна адагнутых назад лісцікаў. Плод — шасцігранная шматнасенная зваротнаяйкападобная каробачка.

Цыбуліна можа дасягаць 8 см у дыяметры.

Цвіце ў канцы чэрвеня—ліпені, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

На адкрытым месцы, напрыклад, на сонечнай паляне, на расліне фармуюцца да дваццаці кветак.

Арэал

Распаўсюджана ў Еўразіі (Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы, радзей саснякі і ельнікі з ляшчынай у падлеску. Расце невялікімі групамі або асобнымі экзэмплярамі на абмежаваных плошчах.

Хімічны склад Хімічны склад лілеі кучаравай мала вывучаны. Адзначана наяўнасць алкалоідаў ва ўсіх частках расліны, а таксама сапанінаў і флаваноідаў ў надземных частках. Цыбуліны ўтрымліваюць вялікую колькасць бялковых рэчываў, слізістыя рэчывы, вітаміны, цукры, жалеза, бор.

Выкарыстанне

Роданачальнік многіх садовых форм і гібрыдаў.

Здаўна лілея кучаравая прымяняецца як лекавая расліна ў народнай медыцыне Кітая, Тыбету, Манголіі, Бураціі, Якуціі, Сібіры і Далёкага Усходу. Традыцыйна від мае харчовае значэнне, ужываюць у сырым, вараным, смажаным, сушоным выглядзе і ў якасці прыправы. Выкарыстоўваюць як сурагат кавы. У ветэрынарыі дадаюць у корм хатніх жывёл для павышэння лактацыі і тлустасці малака.

Лілея кучаравая даўно выкарыстоўваецца ў культуры як дэкаратыўная расліна, яна з’яўляецца добрым меданосам. Расліны ў вялікай колькасці збіраюцца на букеты, выкопваюцца цыбуліны, што прыводзіць да знясілення прыродных папуляцый.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (з 1981), ахоўваецца ва Украіне і Польшчы. Лілея кучаравая з’яўляецца рэдкім відам флоры Урала, занесена ў рэгіянальную зводку Сібіры (1980), зводку рэдкіх раслін па Цэнтральнай Сібіры (1979) і ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Марый Эл (1997).

Расліна рэкамендавана да ўключэння ў Чырвоную кнігу Казахстана. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу запаведнікаў.

Цікавыя факты Лілея кучаравая намаляваная на эмблеме , яна паслужыла аб’ектам для сусветнага адкрыцця ў 1898 годзе з’явы падвойнага апладнення ў пакрытанасенных раслін, што прынесла сусветную славу Батанічнаму саду і Кіеўскаму ўніверсітэту.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Немченко Э. П. Лилия кудреватая // Биолог. флора Моск. области. — М.: Изд-во МГУ, 1993. — В. 9. — Ч. 1.

Чопик В. И., Дудченко Л. Г., Краснова А. Н. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Киев, Наукова думка, 1983. (рос.) Власюк С. Все про лілії і лілійниках // Ненудний сад = Нескучный сад. — Спецвипуск № 2. — Київ: НПП «ВИТ», 2011. — С. 21.

Спасылкі

Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі

Лилия кудреватая в Энциклопедии декоративных садовых растений

Катэгорыя:Лілейныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Клумбавыя расліны Катэгорыя:Зрэзачныя культуры Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках