Томаш Дуброва герба «Дамброва» (; памёр каля 1620) — гусарскі ротмістр, стараста люцынскі, герой Інфлянцкіх вайны супраць Швецыі 1600—1611 г.

Біягорафія Паходзіў з дваранскага роду Дамброва герба Дамброва. Паводле гербоўнікаў Банецкацка і Нясецкага род паходзіў або з Мазовіі, або з Масковіі, але ўжо у Попісах войска ВКЛ 1528 нейкі Івашка Дамброва ўзгадваецца як землеўласнік Троцкага ваяводства, а таксама гербоўныя былі (Дуброўская і Кучынскай парафія) засцянковай шляхтай ў Падляскім ваяводстве У попісе войска ВКЛ 1564 і 1567 г. Дамбровы як ваеннаабавязаныя землеўласнікі (сярэднія і бедная шляхта )-таксама прысутныя. Узгадваецца нейкі Павел Дамброва і Станіслаў з Дамабровы (магчыма сенняшні раен Гродна - Дуброва (Dąbrowa) або Дамбровы тады з Гродзенскага павета, а таксама Дамбровы з Дрыгічынскай і Мельніцкай землі Падляскага ваяводства і Лідскім павеце ВКЛ.

Томаш першыню згадваецца ў 1589 годзе як таварыш гусарскай роты М. Уравецкага на Падолі. У 1600 годзе, падчас Лівонскай вайны, ён узначаліў ўласную гусарскую роту ў сотню коней. На сення не вядома ні яго дакладнае паходжанне ні адкуль у яго былі на тое сродкі. Пасля таго, як у 1602 годзе войскі Рэчы Паспалітай захапілі крэпасць у Феліне, ён быў прызначаны яе камендантам (1602—1607). У канцы 1602 года па загаду гетмана Хадкевіча ён прыняў удзел у аблозе Дэрпта. 5 сакавіка 1603 года ён удзельнічаў у бітве пад Ракіборам (Ракверэ), паражэнне шведаў у гэтай бітве спрыяла падзенню Дэрпта. У чэрвені 1603 года на чале атрада з 150 коней ён правёў разведку ў ваколіцах Парнавы, падчас якой вывеў адзел з засады без вялікіх стратаў. У бітве пад Белым Каменем ён камандаваў гусарскай харугвай (выставіў уласную роту у 200 гусараў), а ў наступны перыяд вайны — палком. У той час, калі Хадкевіч пайшоў супраць войскаў А. Ленартсан на поўначы Інфлянтаў, Дамброва і яго полк звязвалі войскі Мансфельда пад Рыгай. У бітве пад Кірхгольмам Дамброва камандаваў левым крылом арміі Хадкевіча, яго гусарскія харугвы (900 коней) здзейснілі ўдаваны манеўр уцёкаў і пайшлі ў атаку, якая разарвала шведскія шэрагі і вырашыла зыход бітвы. Паводле легенды гэтай сутычцы Дамброва смяротна параніў Фрыдрыха, герцага Люнебургскага.

Па прадастаўленні гетмана Яна Караля Хадкевіча за мужнасць і вання заслугі перад айчынай Варшаускі сойм 1607 прадаставій яму 8 тыс. злотых з прыбыткаў на Люцынскам старастве у Інфлянтах. У 1607—1620 бый люцынскім старастамУ 1606—1611 гадах ён быў цесна звязаны з Я. К. Хадкевічам, хутчэй усяго быў яго вайсковым кліентам, і ў той час, калі неаплачаная армія ўтварала канфедэрацыі, ён трымаў свае аддзелы пад кантролем. Вярнуўся разам з хадкевічаўскімі войскамі ў Інфлянты праз Прусію летам 1608 г. Зімаваў ў 1608—1609 г. разам з ротамі Хадкевічаў, Скумін Тышкевічаў і Валовічаў пад Санзелем. 2.03.1609 г. асабіста ўдзельнічаў на чале сваіх рот у штурме Парнавы і бітве 06.10. 1609 г.пад Дынаментам.

У 1613 годзе гетман меў намер даверыць яму камандаванне Інфлянцкімі войскамі, сабранымі пад Оршай падчас Смаленскай экспедыцыі. Памер верагодней усяго перад 1620 г. бо у гэтым годзе Люцынскае стараства пераняў яго сын Адам.

Яго нашчадкі аселі ў Інфлянтах. Меў сына Адама (стараста люцынскі з 1624) і ўнука Ежы (Юры, Георга) (мечнік браслаўскі, стараста марэнбурскі).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Памерлі ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Старосты люцынскія Катэгорыя:Польская арыстакратыя Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі