Жу́кавічы (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 16 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 225 км ад Гомеля, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода Вакол вёскі — лес.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XVI стагоддзя як паселішча ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У 1505 годзе кароль Жыгімонт I Стары аддаў сяло Жукавічы двараніну Шчаснаму, а ў 1507 годзе пацвердзіў гэта.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў валоданні абшарніка Ліпскага, пасля належала генерал-лейтэнанту В. М. Юдзіцкаму. З пачатку XIX стагоддзя ў складзе казённага маёнтка Граб'ё. У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
Падчас польскай акупацыі ў 1920 годзе ў наваколлях дзейнічаў партызанскі атрад К. П. Арлоўскага. 15 лістапада 1920 года вызвалена ад польскіх войскаў. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 15 двароў і забілі 15 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 13 двароў, 22 жыхары.
Дынаміка 1795 год — 11 двароў, 62 жыхары. 1897 год — 12 двароў, 70 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 16 двароў, 127 жыхароў. 1916 год — 25 двароў, 129 жыхароў. 1940 год — 42 двары, 150 жыхароў. 1959 год — 141 жыхар (паводле перапісу). 1997 год — 18 двароў, 34 жыхары. 2004 год — 14 двароў, 24 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ламавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна