Петрапаўлаўскі касцёл — помнік архітэктуры неаготыкі ў г. п. Лагішыне Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Адносіцца да Пінскага дэканата Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі, пабудаваны ў 1909 годзе. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 113Г000568)Збор помнікаў гісторыі і культуры. Брестская область. Стр. 339.
Гісторыя Першы каталіцкі храм у Лагішыне быў пабудаваны ў 1634 годзе па фундацыі Альбрэхта Станіслава Радзівіла, які тым часам быў уладальнікам мястэчкасанктуарый Маці Божай у Лагішыне. Пасля паўстання 1863 года храм быў адабраны ў каталікоў царскімі ўладамі і перададзены праваслаўным. У 1893 годзе царква была разабрана і перанесена на могілкі, дзе згарэла чатырма гадамі пазней. У каталікоў Лагішына свайго храма не было да пачатку XX стагоддзя. Пасля аб'яўлення «маніфеста аб верацярпімасці» ў 1905 годзе каталікі атрымалі магчымасць пабудаваць новы касцёл. Будаўніцтва вялося з 1907 па 1909 год, неагатычны цагляны храм быў асвечаны ў 1913 годзе ў імя апосталаў Пятра і Паўла.
Архітэктура Храм — мураваны, прамавугольны ў плане; да яго асноўнага аб'ёму па падоўжнай восі далучаны 4-ярусная шатровая званіца і 5-гранная апсіда. Сцены расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Асіметрыю ў агульную кампазіцыю ўносяць прыбудовы да апсіды сакрысціі і гранёнай вежы да званіцы. Уваход вырашаны стральчатым парталам з вімпергам. Дэкаратыўна-мастацкі акцэнт інтэр'ера — драўляны алтар, антаблемент якога фланкіруюць пазалочаныя анёлы. У касцёле знаходзіцца абраз Маці Божай Лагішынскай.
Літаратура Кулагін, А. М. Лагішынскі Петрапаўлаўскі касцёл / А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулібін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 90.
Спасылкі
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5.
Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:Славутасці Лагішына Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Касцёлы Пінскага раёна