Лагі́шынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — вёска (з 1959 года гарадскі пасёлак) Лагішын. Плошча раёна 1,1 тыс. км² (1941 год).

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласціУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Багданаўскі, Бабрыкоўскі, Дабраслаўскі, Дуброўскі, Забаравецкі, Загародскі, Лагішынскі, Парэцкі, Хвароснаўскі, Чамярынскі, Чухаўскі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Багданаўскі, Дабраслаўскі, Дубраўскі, Забаравецкі, Чамярынскі сельсаветы, утвораны Лышчаўскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Масявіцкі сельсавет скасаванага Жабчыцкага раёна. 31 сакавіка 1959 года скасаваны Хвароснаўскі сельсаветРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 8 жніўня 1959 года далучаны Выганашчаўскі, Гортальскі, Коланскі, Рэчкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Целяханы скасаванага Целяханскага раёна. 22 снежня 1959 года вёска Лагішын атрымала статус гарадскога пасёлка, Лагішынскі сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лагішынскаму гарадскому пасялковаму Савету. 8 сакавіка 1960 года Чухаўскі сельсавет перайменаваны ў Навадворскі.

25 снежня 1962 года Лагішынскі раён быў скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна, вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Лунінецкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пінскага раёна