Усевалад Фёдаравіч Мілер () (, Масква — ) — рускі мовазнавец, фалькларыст, этнограф і археолаг; прадстаўнік гістарычнай школы ў рускай фалькларыстыцы.

Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1911 г.). Скончыў Маскоўскі універсітэт (1870 г.), прафесар у ім (з 1884 г.). Старшыня этнаграфічнага аддзела Таварыства аматараў прыродазнаўства (з 1881 г.), адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение» (1889—1916 гг.). З 1884 г. хавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музея, у 1897—1911 гг. дырэктар Лазараўскага інстытута ўсходніх моў. Даследаваў мовы і літаратуру народаў Блізкага Усходу, Каўказа, народны эпас, літаратуру і мову старажытнай Русі.

Літаратура Мілер Усевалад Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. Том 10: Малайзія — мугаджары. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 371.

Спасылкі Бібліяграфія

Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Этнографы Расіі Катэгорыя:Каўказазнаўцы Катэгорыя:Іраністы Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі пансіёну Энеса Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Чацвёртай Маскоўскай гімназіі Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона