Роберт Музіль (; 6 лістапада 1880, , Аўстра-Венгрыя — 15 красавіка 1942, , Швейцарыя) — аўстрыйскі , , і .
Біяграфія Вучыўся ў ваеннай акадэміі ў Вене, скончыў вышэйшую тэхнічную школу (1901 г.), Берлінскі ўніверсітэт (1908 г.). З 1938 г. у эміграцыі (Швейцарыя).
Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рамантызму, рускага рэалізму, імпрэсіянізму, нямецкаму мадэрну, філасофіі Ніцшэ. Самы значны яго твор — філасофска-сатырыстычны раман «Чалавек без уласцівасцей» (Кн. 1 — 3, 1930—1943 гг.) — вострая сатыра на Аўстра-Венгрыю напярэдадні 1-й сусветнай вайны. Аўтар рамана «Душэўныя пакуты выхаванца Цёрлеса» (1906 г., экранізацыя 1965 г.), «Тры жанчыны» (1924 г.), драмы «Летуценнікі» (1921 г.), кніга эсэ і мініацюра «Прыжыццёвыя спадчына» (1936 г.) і іншыя. Яго творы адметныя глыбокім псіхалагізмам і стылявой дасканаласцю.
Бібліяграфія Die Verwirrungen des Zöglings Törleß (1906) Vereinigungen. Zwei Erzählungen. (1911) Die Schwärmer (1921) Grigia. Novelle (1923) Drei Frauen (1924) Nachlaß zu Lebzeiten (1936, у т.л. апавяданне Die Amsel) Gesammelte Werke. 2 т. Hg. v. Adolf Frisé. Reinbek, Rowohlt 1978 [ISBN 3-498-04256-4] Der literarische Nachlaß. CD-ROM-Edition. Hg. von Friedbert Aspetsberger, Karl Eibl und Adolf Frisé. Reinbek bei Hamburg: Rowohlt 1992. (DOS-basierte Bedienungsoberfläche.)
Літаратура Адмони, В. Г. «Человек без свойств» Р.Музиля // Адмони, В. Г. Поэтика и действительность. — Л., 1975. Белобратов, А. В. Роберт Музиль: Метод и роман. — Л., 1990. Лявонава, Е. А. Музіль Роберт / Е. А. Лявонава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 14.
Спасылкі
Robert Musil
Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Аўстрыйская арыстакратыя