Насо́віцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Насовічы.

Утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі БССР. У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Антонаўскі, Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дуянаўскі, Запрудоўскі, Зябраўскі, Івакаўскі, Кантакузаўскі, Клімаўскі, Краўцоўскі, Лагуноўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Рагі-Ілецкі, Рудня-Прыбыткаўскі, Старасельскі, Хутаранскі, Чарацянскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Антонаўскі, Грабаўскі, Дуянаўскі, Запрудоўскі, Зябраўскі, Кантакузаўскі, Клімаўскі, Лагуноўскі, Насовіцкі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Рудня-Прыбыткаўскі, Старасельскі, Хутаранскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну, Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Івакаўскі, Краўцоўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Рагі-Ілецкі, Чарацянскі сельсаветы — новаўтворанаму Церахоўскаму раёну.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. — С. 200.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гомельскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Добрушскага раёна Катэгорыя:Насовічы