Зялёная партыя Венгрыі () — венгерская палітычная партыя.

Кіраванне LMP ажыццяўляе калектыўнае кіраўніцтва з 13 чалавек.

LMP з’яўляецца назіральнікам у Еўрапейскай партыі зялёных.

Ідэалогія Ідэалагічнай асновай партыйнай палітыкі з’яўляецца канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Партыя падтрымлівае развіццё грамадзянскай супольнасці, абароны навакольнага асяроддзя і барацьбу з карупцыяй.

Гісторыя Партыя заснавана 26 лютага 2009 года на базе некалькіх няўрадавых арганізацый. Да 2020 года мела назву «Палітыка можа быць іншай!» (, LMP).

На выбарах у Еўрапарламент 2009 года партыя атрымала 2,61 % галасоў, а на парламенцкіх выбарах у Венгрыі ў красавіку 2010 года патрапіла ў парламент, атрымаўшы 16 мандатаў з 386: 5 мандатаў па тэрытарыяльных спісах і 11 — па нацыянальным спісе.

Па выніках парламенцкіх выбараў 2022 года партыя ў парламент Венгрыі не патрапіла.

Крыніцы

Катэгорыя:Палітычныя партыі Венгрыі Катэгорыя:Зялёныя палітычныя партыі Катэгорыя:Левацэнтрысцкія партыі