__NOTOC__
20 снежня — трыста пяцьдзясят чацвёрты (трыста пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
69: Падчас года чатырох імператараў Вітэлій быў забіты, яго труп быў скінуты ў Тыбр. Адзіным бясспрэчным кіраўніком становіцца Веспасіян. 1483: У Стакгольме надрукавана першая на тэрыторыі Швецыі кніга. 1879: Томас Эдысан патэнтуе электрычную лямпачку з плацінавай ніткай. 1912: Лонданская канферэнцыя прызнала незалежнасць Албаніі (абвешчана самой краінай 28.11.1912). 1917: Утворана Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. 1938: У СССР уведзены працоўныя кніжкі. 1939: Першы спектакль Гомельскага драмтэатра («Рэвізор» па п’есе М. Гогаля). 1939: Заснаваны Даследчы цэнтр Эймса. 1945: Выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты». 1962: На Гомельскім суднарамонтна-суднабудаўнічым заводзе пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах. 1963: Уступіла ў строй першая чарга Баранавіцкага баваўнянага камбіната. 1964: Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў выпусціла статысячны гармонік «Беларусь». 1974: Эфіопія абвешчана сацыялістычнай дзяржавай. 1989: Амерыканскія войскі ўрываюцца ў Панаму дзеля звяржэння Мануэля Нар’егі. 1991: Румынія прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. 1999: Партугалія перадала Макаа Кітаю.
Нарадзіліся thumb|left|120px|Фердынанд Бюісон 1629: Пітэр дэ Хох, галандскі мастак 1840: Казімір Альхімовіч, мастак (пам. 31.12.1916) 1841: Фердынанд Эдуард Бюісон, французскі педагог, грамадскі дзеяч 1860: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф (пам. 29.4.1931) 1890: Юзаф Ядкоўскі, краязнавец, заснавальнік гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне (пам. 2.1.1950) 1899: Фін Ронэ, нарвежскі даследчык Антарктыды, у гонар якога названы шэльфавы ледавік 1910: Вітаўт Тумаш, беларускі грамадскі дзеяч, скарыназнаўца (пам. 27.4.1988) 1920: Вяйнё Ліна, фінскі пісьменнік 1924: Фрыдэрыка Майрокер, аўстрыйская паэтэса, драматург 1960: Кім Кі Дук, карэйскі рэжысёр 1970: Ніколь дэ Бур, канадская актрыса тэатра і кіно
Памерлі
69: Вітэлій, рымскі імператар 217: Сефірын (Папа Рымскі) 910: Альфонса III Вялікі, кароль Астурыі 1295: Маргарыта Праванская, каралева Францыі 1905: Дзмітрый Аверкіеў, рускі пісьменнік (нар. 12.10.1836) 1937: Сцяпан Некрашэвіч, беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 8.5.1883) 1937: Іван Сурта, педагог, дзяржаўны дзеяч БССР; акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 10(22).11.1893) 1937: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец (нар. 23.2.1891) 1968: Джон Стэйнбек, амерыканскі пісьменнік 1991: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык, публіцыст на мове эсперанта 1996: Карл Саган, амерыканскі астраном і папулярызатар навукі 2001: Леапольд Седар Сенгор, першы прэзідэнт Сенегала 2003: Эдгар Ваалгамаа, ліўскі пісьменнік і перакладчык 2009: Брытані Мёрфі, амерыканская актрыса і спявачка (нар. 10.11.1977) 2016: Мішэль Марган, французская актрыса
Святкуюць ААН: Міжнародны дзень салідарнасці людзей Беларусь: Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі Макаа, Кітай: Дзень зацвярджэння Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Макаа Рэюньён і Французская Гвіяна, Францыя: Дзень забароны рабства
С20