Но́выя Завалёны (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. Геаграфія Размяшчэнне У 4 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 233 км ад Гомеля, 2 км ад прыпыначнага пункта Новая Дуброва на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода На захадзе вёска мяжуе з лесам.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.

Гісторыя Заснавана напачатку 1920-х гадоў, калі з вёскі Завалёны вылучылася паселішча Новыя Завалёны і Завалёны сталі звацца Старыя Завалёны. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 2 двары і забілі 6 жыхароў.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 8 двароў, 10 жыхароў.

Дынаміка 1940 год — 19 двароў, 98 жыхароў. 1959 год — 93 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 15 двароў, 24 жыхары. 2004 год — 11 двароў, 15 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна