Няста́навічы (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Назва У гэтым жа рэгіёне (у надбярэзінскіх Чыркавічах) у каталіцкім асяроддзі фіксавалася прозвішча Нестан. З-пад Вільні было Нестановіч. У літоўскіх Салечніках пад 1725 г. засведчаная літоўская форма дзявочага прозвішча "Niestonaycia".https://www.epaveldas.lt/preview?id=1317%2F1%2F11

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-D9HV-Y?i=61&cc=4158550

https://www.epaveldas.lt/preview?id=1349%2F1%2F11

Геаграфія Размяшчэнне У 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 252 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Транспартная сетка На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, якая на поўдні далучаецца да кароткай шыротнай вуліцы. На поўдзень ад іх адасоблена размешчана кароткая просталінейная вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі» з цэнтрам у Валосавічах, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пазначана пад 1560 годам у сувязі з апісаннем меж вёсак. Паводле вопісу войска Вялікага княства 1567 года маёнтак Нястанавічы павінен быў пастаўляць коней для фарміравання харугваў у Менскім павеце. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя — цэнтр аднайменнага казённага маёнтка. На 1857 год ва ўладанні двараніна Яльніцкага, які валодаў тут у 1870 годзе 123 дзесяцінамі зямлі. Па стане на 1885 год у вёсцы дзейнічала царква. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта земская школа, у 1914 годзе для яе пабудаваны ўласны будынак.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», працавалі гамарня і конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску. Партызаны 29 мая 1943 года разграмілі гарнізон, створаны акупантамі ў вёсцы. 123 жыхары загінулі на фронце. У 1969 годзе ў Нястанавічы перасяліліся жыхары суседняй вёскі ГуслішчаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 33 двары, 52 жыхары.

Дынаміка 1857 год — 12 двароў, 68 жыхароў. 1885 год — 16 двароў, 144 жыхара. 1897 год — 38 двароў, 268 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 47 двароў, 273 жыхары. 1920 год — 301 жыхар. 1925 год — 55 двароў. 1940 год — 82 двары, 309 жыхароў. 1959 год — 239 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 44 двары, 88 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна