Рабко́р (, ) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 208 км ад Гомеля, станцыя (канцавая) на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На поўдні канава Серабранская (прыток ракі Пціч).
Экалогія і прырода Вакол пасёлка лес.
Транспартная сетка На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж чыгункі), забудаванай аднабакова пераважна драўлянымі жылымі і гаспадарчымі (прыстанцыйнымі) будынкамі. База ЧУП «Акцябраграхімія», асфальтавы завод, нафтабаза, сталовая, 3 крамы.
Гісторыя Заснаваны ў 1931 годзе, пасля пачатку будаўніцтва чыгуначнай лініі Бабруйск — Старушкі ад лініі Асіповічы — Жлобін. Напачатку будаўніцтва чыгункі станцыя мела назву Ударная, пазней у гонар доблесці моладзі Рудабельшчыны па прапанове М. А. Ляўкова, які прысутнічаў на адкрыцці чыгункі, яе перайменавалі ў Рабкор (). Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені-жніўні 1941 года, разам з часткамі Чырвонай Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў. Нямецкія акупанты 2 красавіка 1942 года і ў 1944 годзе цалкам спалілі пасёлак і забілі 64 жыхары (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў 0,3 км на ўсход, 1,5 км на захад і 2 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі).
Насельніцтва
Колькасць 2011 год — 51 двор, 93 жыхары.
Дынаміка 1940 год — 20 двароў, 103 жыхары. 1959 год — 146 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 61 двор, 142 жыхары. 2004 год — 58 двароў, 136 жыхароў.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна