Радко́ў (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Геаграфія Размяшчэнне У 26 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 256 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці), на захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, на ўсходзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Крукавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях Леніна», працавала гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (146 двароў са 149) і забілі 120 жыхароўРадков. Белорусские деревни, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны //НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.2650. Л.28; НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.1630. Л.21-22, 36; НАРБ. Ф.861. Оп.1. Д.12. Л.60-61
У снежні 1943 года карнікі забілі яшчэ 9 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўночнай ускраіне вёскі; у 1966 годзе пастаўлены абеліск). 94 жыхары загінулі на фронце.
Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941—1945 гг. Прозвішча, імя, імя па бацьку Год нар. Званне Пасада Дата смерці Месца пахавання Найбліжэйшая радня Казакоў Сямён Фёдаравіч[ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=56234346] 1913 Чырвонаармеец Стралок 19.03.1944 г. Ковель Жонка Казакова Еўдакія Фёдараўна Селівон Мікалай Сцяпанавіч 1928 Чырвонаармеец Стралок 18.02.1945 Грос Эзерыц, Германія Бацька Селівон Сцяпан
Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія прапалі без вестак у 1941—1945 гг. Прозвішча, імя, імя па бацьку Год нар. Званне Пасада Дата смерці Месца пахавання Найбліжэйшая радня Ігнатовіч Якаў ФёдаравічИменной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг. 1898 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Марыя Сямёнаўна Ігнатовіч Ціхан ЦярэнцевічИменной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг. 1903 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Вера Навумаўна Ігнатовіч Даніла ЦярэнцевічИменной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг. 1898 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Яўгенія Піліпаўна Ігнатовіч Павел ЯфімавічИменной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг. 1912 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Просся Яўгенаўна Ігнатовіч Дзмітрый Данілавіч 1908 Радавы Стралок Невядома Невядома Бацька Ігнатовіч Даніла Іванавіч Палуян Дзямян Сцяпанавіч[ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=61331042 Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.] 1912 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Палуян Вольга Данілаўна
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 4 двары, 6 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 31 двор, 261 жыхар (паводле перапісу). 1925 год — 96 двароў. 1940 год — 149 двароў, 750 жыхароў. 1959 год — 191 жыхар (паводле перапісу). 1997 год — 14 двароў, 26 жыхароў. 2004 год — 8 двароў, 11 жыхароў.
Вядомыя выхадцы Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1930—2005) — заслужаны машынабудаўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Ніна Манцэвіч (Ігнатовіч) — сузаснавальнік і выдавец найбуйнейшага беларускамоўнага перыядычнага рэгіянальнага выдання Беларусі «Рэгіянальная газета». ( г.)«Рэгіянальная газета»
Асобы, звязаныя з Радковам Грэг Ігнатовіч (Greg Ignatovich)https://www.residentadvisor.net/dj/gregignatovich — заснавальнік і кіраўнік найбуйнейшай музычнай пляцоўкі ў Грэцыі Vagabond founder & CEO. Дыджэй. Вядомы сваімі выступамі ў Грэцыі, Македоніі, ЗША, Расіі. Сын беларуса-эмігранта, праўнук селяніна з Радкова Паўла Ігнатовіча.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна