Ратмі́раў. Сустракаецца таксама варыянт Ра́цьмераў (, ) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Назва пасёлку нададзена 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Геаграфія За 24 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 195 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя Ратміравічы на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, галіне ад лініі Асіповічы — Жлобін. На аўтамабільнай дарозе Глуск — Шкава.

Вакол пасёлка лес.

Планіроўка складаецца з 2 кароткіх вуліц, размешчаных побач з чыгункай. Чыгуначная станцыя і гаспадарчыя пабудовы — на ўсходзе. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. Крама.

Гісторыя У 1930 (1916 ?) годзе чыгунка ад Бабруйска пракладзена да Ратміравічаў і пачала працу чыгуначная станцыя. Побач паступова складваўся пасёлак.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі пасёлак і забілі 4 жыхароў.

Да 20 чэрвеня 1985 года пасёлак уваходзіў у склад Пратасаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829)..

Насельніцтва 1940 год — 20 двароў, 84 жыхары. 1959 год — 244 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 46 двароў, 78 жыхароў. 2004 год — 33 двары, 54 жыхары. 2011 год — 25 двароў, 40 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997. Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна