Рэ́пін (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 30 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 23 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Экалогія і прырода Вакол вёскі лес.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Слуцк — Капаткевічы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой далучаюцца з поўначы 2 просталінейныя вуліцы з завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя як маёнтак у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1907 годзе тут пачаў працаваць броварны завод (зачынены ў 1915 годзе). У 1920-х гадах хутка расла за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 17 жыхароў. Некаторы час увесну 1943 года тут базіраваўся штаб Мінскага партызанскага злучэння. 18 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць 2011 год — 34 двары, 66 жыхароў.

Дынаміка 1940 год — 47 двароў, 168 жыхароў. 1959 год — 273 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 62 двары, 127 жыхароў. 2004 год — 48 двароў, 92 жыхары.

Вядомыя асобы Варвара Міхайлаўна Саламаха (нар. 1934) — работнік лёгкай прамысловасці (ткачыха), Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна