Рог (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Геаграфія Размяшчэнне У 31 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 34 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На поўдні і захадзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да кароткай просталінейнай шыротной вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Дзербін» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, жывёлагадоўчая і свінагадоўчая фермы. Крама.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя як хутар у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Напачатку XX стагоддзя дзейнічалі школа і цагельня.
На 1925 год у Валосавіцкім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі гамарня і стальмашня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 25 двароў і забілі 42 жыхары. У баях за вёску і наваколлі загінулі 90 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі; у 1958 годзе ўстаноўлена стэла). 44 жыхары загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 23 двары, 39 жыхароў.
Дынаміка 1925 год — 49 двароў. 1940 год — 43 двары, 160 жыхароў. 1959 год — 189 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 45 двароў, 83 жыхары. 2004 год — 36 двароў, 61 жыхар.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна