Бу́да (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 18 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 247 км ад Гомеля, у 13 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма Рака Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода Вакол вёскі размяшчаецца лес.

Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.

Інфармацыя Планіроўка — трохі выгінастая вуліца з шыротнай арыентацыяй. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма, механічны парк. Працуюць крама, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя. Па перапісе 1897 года праходзіла пад назвай сяліба Парэцкая Буда ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага, працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 19 жыхароў; 20 жыхароў вёскі загінулі на фронце.

Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 50 двароў, 136 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 8 двароў, 55 жыхароў. 1908 год — 12 двароў. 1916 год — 20 двароў, 119 жыхароў. 1920 год — 142 жыхары. 1940 год — 38 двароў. 1959 год — 182 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 65 двароў, 178 жыхароў. 2004 год — 55 двароў, 154 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна