Бумажко́ва (, ; да 1969 года Залессе) — пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Ц. П. Бумажкова ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 года.
Геаграфія Размяшчэнне У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 217 км ад Гомеля, станцыя на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Водная сістэма На захадзе меліярацыйныя каналы.
Экалогія і прырода На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па аўтамабільных дарогах, што злучаюць вёску з Акцябрскім.
Інфармацыя Планіроўка — невялікі адасоблены ўчастак забудовы побач з чыгуначнай станцыяй. Забудова пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Узнікла ў 1931 годзе ў ходзе будаўніцтва чыгункі. З уводам у дзеянне ў 1932 годзе лініі Бабруйск — Старушкі тут пачала дзейнічаць станцыя Залессе.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 5 двароў, 14 жыхароў.
Дынаміка 1997 год — 5 двароў, 14 жыхароў. 2004 год — 15(?) двароў, 15 жыхароў.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна