Ян Завіша (каля — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы лідскі (з 1593), ваявода мсціслаўскі (з 1596) і віцебскі (з 1599).

Трымаў Суражскае староства (з 1599).

Жыццяпіс З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, першы сын Яна.

У 1609 фундаваў драўляны касцёл у імя Арханёла Міхала ў Белагрудзе Лідскага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчына з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод з Белагрудскага двара на ксяндза і кантараў з абавязаннем праводзіць дзве штотыднёвыя імшыСтаніслаў Суднік. Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла // «Лідскі летапісец» № 42..

Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата КунцэвічаАлена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001..

У шлюбе з Анастасіяй Трызнай меў сына Мікалая.

Літаратура

Ян Янавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Падкаморыя лідскія Катэгорыя:Старосты суражскія