Савет па правах чалавека ААН (UNHRC) — міжурадавы орган у сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, галоўнай мэтай якога з’яўляецца разгляд выпадкаў парушэння правоў чалавека і вынясенне адпаведных рэкамендацый.

Савет быў утвораны 15 сакавіка 2006 г. Генеральнай Асамблеяй ААН і з’яўляецца пераемнікам Камісіі па правах чалавека ААН (UNCHR). Савет цесна супрацоўнічае з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (OHCHR). Таксама мае непасрэднае дачыненне да працы са спецыяльнымі працэдурамі — пасадамі дакладчыкаў, экспертаў ці працоўных груп па асобным пытанням правоў чалавека, у тым ліку правоў чалавека на вызначанай тэрыторыі.

Савет складаецца з 47 дзяржаў-членаў ААН, выбіраемых Генеральнай Асамблеяй. Тэрмін паўнамоцтваў кожнага члена ў Савеце — 3 года. Дапускаецца членства на працягу двух тэрмінаў запар, але не больш. Месцы паміж рэгіянальнымі групамі ААН у Савеце размяркоўваюцца наступным чынам: Афрыка — 13; Азія — 13; краіны Усходняй Еўропы — 6; краіны Лацінская Амерыка і Карыбскага басейна — 8; Група заходнееўрапейскіх і іншых краін — 7.

7 красавіка 2022 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расіі ў Савеце па правах чалавека ў сувязі з грубымі парушэннямі правоў чалавека ў час уварвання Расіі ва Украінуnews.un.org. 10 мая ў Савет па правах чалавека замест Расіі ўключылі Чэхіюtass.ru.

тэрмін Афрыка (13) Азія (13) Ўсходняй Еўропы (6) Лацінская Амерыка & Карыбскага басейна (8) Заходняя Еўропа & іншых краін (7) 2015—18 2014—17 HRC > Current Membership of the Human Rights Council by regional groups. Retrieved 15/05/2015. 2013—16 2012—15 2011—14 2010—13 2009—12 2008—11 2007—10 2006—09 2006—08 2006/07

Рэзалюцыя па ўтварэнні Савета правах чалавека ААН абвяшчае, што «члены Савета павінны падтрымліваць самыя высокія стандарты ў сферы заахвочвання і абароны правоў чалавека». Генеральная Асамблея мае паўнамоцтвы прытрымліваць правы і прывілеі ў Савеце дзяржавы-члена, калі ён настойліва рабіў грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.

З 19 чэрвеня 2010 г. пасаду Старшыні Савета па правах чалавека займае Сіхасак Пхыангкеткхіэо (Тайланд).

Nr прэзідэнт З краіны тэрмін 9 Mr. Joachim Rücker 2015 — сённяшні Joachim Rücker, President of the Human Rights Council, Ninth Cycle (2015). Retrieved 22/05/2015. 8 Mr. Baudelaire Ndong Ella 16/06/2014 — 2015HRC President of the 8th Cycle. Retrieved 22/05/2015. 7 Mr. Remigiusz Henczel 10/12/2012 — 15/06/2014 6 Mrs. Laura Dupuy Lasserre 19/06/2011 — 9/12/2012 5 Mr. Sihasak Phuangketkeow 19/06/2010 — 18/06/2011 4 Mr. Alex Van Meeuwen 19/06/2009 — 18/06/2010 3 Mr. Martin Ihoeghian Uhomoibhi 19/06/2008 — 18/06/2009 2 Mr. Doru Romulus Costea 19/06/2007 — 18/06/2008 1 Mr. Luis Alfonso de Alba 19/06/2006 — 18/06/2007HRC President of the First Cycle 2006—2007. Retrieved 22/05/2015.

Гл. таксама Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека Камісія па правах чалавека ААН Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

Спасылкі

Афіцыйны сайт Савета па правах чалавека ААН Механізмы ААН па абароне правоў чалавека на сайце Прадстаўніцтва ААН у Беларусі

Катэгорыя:Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Катэгорыя:Правы чалавека