Аўе́да (, астур.: Uviéu) — горад на поўначы Іспаніі, сталіца Астурыйскага княства і правінцыі Астурыя. У горадзе захоўваецца хрысціянская рэліквія , якая шануецца ў Аўеда з IX стагоддзяBennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.
Гісторыя Аўеда заснаваны ў 761 годзе двума манахамі, Янам і Ноланам, якія заклалі на гары Аветум манастыр св. Вінцэнта, што размяшчаецца на ўзвышшы пасярод раўніны, у асяроддзі садавінавых садоў. Тым не менш, археалагічныя звесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагоддзі.
У 794 годзе Аўеда было разрабавана халіфам Хішамам I падчас аднаго з яго паходаў супраць хрысціянскіх каралеўстваўHisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495..
Кароль Фруэла I, чацвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Пасля заваявання Іспаніі маўрамі Альфонса II перавёў у Аўеда свой двор, адначасова горад ператварыўся ў сталіцу хрысціянскай Іспаніі і буйны цэнтр паломніцтва. Быў сталіцай Астурыйскага каралеўства і цэнтрам Рэканкісты. У гэты перыяд Аўеда стаў цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкавана вестготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцый. Сваёй найвышэйшай кропкі горад дасягнуў у час кіравання Раміра I.
У 1600 годзе ў Аўеда адкрыўся ўніверсітэт. Баявое мінулае Аўеда пацвердзіў і ў XX стагоддзі: у 1934 годзе тут, на мяжы раёна здабычы каменнага вугалю і жалезнай руды, праходзілі страйкі шахцёраў, а пасля паспяховага працяглага супраціву Франка горад лічыцца апорай антыфашысцкага і прафсаюзнага руху.
Клімат
Эканоміка Эканоміка горада моцна залежыць ад сектара паслуг. У цэнтры Аўеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус горада як адміністрацыйнага цэнтра рэгіёна падтрымлівае вялікую колькасць рабочых месцаў у дзяржаўным кіраванні.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Адукацыя Аўедскі ўніверсітэт
Спасылкі
Афіцыйны сайт Аўеда
Катэгорыя:Гарады Астурыі Катэгорыя:Муніцыпалітэты Астурыі Катэгорыя:Універсітэцкія гарады Катэгорыя:Былыя сталіцы