Калі́нінскі. Сустракаецца таксама варыянт Калі́ніна, н. (, ; да 1934 — ПросмыцкіРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 81).) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 13 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 132 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. З сярэдзіны 1920-х гадоў да канца 1930-х гадоў 2 мястэчкі: Калініна-1 і Калініна-2. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — вёска Чамярысы).
Да 26 сакавіка 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Чамярыскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 1 снежня 2009 года — у склад Хракавіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области, пасля — зноў у складзе Чамярыскага сельсавета.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 6 гаспадарак, 9 жыхароў.
Дынаміка 1930 год — Калініна-1 — 19 двароў, 111 жыхароў, у Калініна-2 — 94 жыхары. 1959 год — 89 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 6 гаспадарак, 9 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чамярыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі