Юзаф Ян Тадэвуш Агінскі ( — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода троцкі (1730—1736).

Біяграфія Прыхільнік Аўгуста Саксонскага, разам з расійскімі войскамі змагаўся з супраціўнікамі саксонскай групоўкі ў Вялікім Княстве. Генерал-маёр войска ВКЛ (1726), вялікі мечнік літоўскі (1729—1730). У 1730 годзе заняў пасаду троцкага ваяводы.

Валодаў палацам у Гродне.

Сям'я Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх уласнага герба, сын віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага і Элеаноры з Войнаў.

У 1721 годзе ажаніўся з князёўнай Ганнай Вішнявецкай (1700 — 1732), дачкой вялікага літоўскага гетмана Міхала Сервацыя Вішнявецкага. Меў з ёй дзяцей: Міхала Казіміра (1729 — 1830), вялікага гетмана літоўскага (1768—1793); Аўгусту, жонку троцкага кашталяна Канстанціна Людвіка Плятэра; Генавефу, жонку полацкага кашталяна Адама Бжастоўскага; Катажыну, жонку літоўскага падканцлера Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага; Казіміру, жонку літоўскага падскарбія Міхала Бжастоўскага; Альжбету (1731 — 1771), жонку з 1754 літоўскага кухмістра Міхала Вяльгорскага.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Агінскіх

Юзаф Тадэвуш Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія