Во́сіп (Ю́заф) Анто́навіч Казло́ўскі (, засценак Казлоўскі, Прапойскае староства, цяпер Слаўгарадскі раён — , , Расійская імперыя) — беларускі, польскі і расійскі , .
Біяграфія 3 беларускай шляхты. 3 1768 г. вучыўся ў Варшаўскай капэле пры касцёле Св. Яна. У 1773—1778 гг. настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага ў Гузаве пад Варшавай, бываў у рэзідэнцыі Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме. У 1780-я г. па запрашэнні Р. А. Пацёмкіна пераехаў у Пецярбург, дзе хутка заваяваў усеагульнае прызнанне і аўтарытэт як кампазітар і арганізатар музычнага жыцця расійскай сталіцы (з 1799 г. «інспектар музыкі» імператарскіх тэатраў, з 1803 г. «дырэктар музыкі»). Тут сустракаўся з Міхалам Клеафасам Агінскім, выдаваў яго творы. У пачатку XIX ст. наведваў яго маёнтак Залессе на Гродзеншчыне, напісаў там музыку да спектакля «Дажынкі ў Залессі». Бываў у Гарадзішчы ў сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі Каралю Ельскаму. Пасля 1819 г. пераехаў у Прапойск (цяпер Слаўгарад), дзе працаваў кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава.
Творчасць
Папулярнасць і славу Казлоўскаму як кампазітару прынёс святочны паланэз «Гром перамогі, гучы», напісаны з нагоды ўзяцця Ізмаіла ў 1791 г., які фактычна стаў дзяржаўным гімнам Расійскай імперыі. Яго творы напісаны пераважна ў новых для тагачаснага рускага музычнага мастацтва жанрах: «Рэквіем» (1798 г., на смерць апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага), аркестравыя і фартэпіянныя паланэзы, лірычныя песні-рамансы, у т.л. 30 «Расійскіх песень», меладрамы (музыка да трагедый Ж.Расіна, У. А. Озерава, Я. Б. Княжніна, А.Грузінцава і іншыя).
Ён наблізіў жанр «трагедыі на музыцы» да оперы. Адзін з пачынальнікаў рускага раманса. Аўтар уверцюр і антрактаў для аркестра, якія падрыхтавалі глебу для рускага праграмнага сімфанізму.
Казлоўскі лічыцца класікам рускай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псіхалагічнага кірунку ў сімфанічнай музыцы, з’яўляецца правадніком новых, прынесеных з Захаду жанрава-стылявых плыняў у рускім мастацтве, якія спрыялі яго «вестэрнізацыі» і якаснаму ўздыму. Галоўныя вобразна-эмацыянальныя сферы музыкі Казлоўскага — прыўзнята-святочная, трагедыйная («бетховенская») і лірыка-сентыментальная. У творах спалучаюцца рысы класічнага і рамантычнага светаадчуванняў. Творчасць Казлоўскага, знітаваная з культурамі Беларусі, Польшчы і Расіі, з’яўляецца яркім і дасканалым узорам мастацтва пераходнай пары, што падрыхтавала наступленне ўласна рамантычнай эпохі.
Заўвагі
Літаратура Дадзіёмава В. У. Восіп Казлоўскі (1757—1831): Кароткі нарыс жыцця і творчасці / Уклад. Я.Паплаўскі. — Мн.: НТКА «Беларуская капэла», 1995. — 22 с. Дадзіёмава В. У. Восіп Казлоўскі // Дадзіёмава В. У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларус: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва / В. У. Дадзіёмава; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Кафедра беларускай музыкі, Праблемная навукова-даследчая лабараторыя музыкі. — Мн.: БДАМ, 2001. — С. 119—136. — (Музычная культура Беларусі). Казлоўскі //
Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў