Міс Расія — штогадовы расійскі нацыянальны конкурс прыгажосці. Упершыню быў праведзены ў 1927 годзе.

Гісторыя У 1927—1938 гадах конкурс праводзіўся ў Парыжы (на той момант у Францыі пражывала каля 200 тысяч эмігрантаў з Расіі; у СССР праводзіць падобныя конкурсы тады не ўяўлялася магчымым). Першапачаткова прыгажунь выбіралі толькі з ліку эмігрантак. Але з 1929 года арганізатарам аглядаў расійскіх прыгажунь стаў парыжскі часопіс «Ілюстраваная Расія», і геаграфія адбору канкурсантак пашырэла — цяпер у конкурсе маглі ўдзельнічаць расійскія дзяўчыны, якія пражываюць у любых еўрапейскіх краінах. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны, конкурс «Міс Расія», як і іншыя конкурсы прыгажосці, перастаў праводзіцца. У 1989 годзе конкурс зноў быў адроджаны, з гэтага моманту ён праводзіцца ў Маскве (у 1989 і 1990 гадах зваўся «Міс СССР»). Прэзідыум конкурсу ўзначаліў Мікалай Мікалаевіч Косцін, які ўвёў «Міс Расія» у новае стагоддзе з годным спісам партнёраў і, менавіта падчас яго тэрміна кіравання дырэкцыяй, былі дасягнуты найбольш значныя для конкурсу вяршыні.

Пераможцы конкурсу 1927 год — Кіра Склярова 1928 год — Ніна Северская 1929 год — Валянціна Астэрман (дыскваліфікаваная, карона перайшла да Ірыны Лявіцкай) 1930 год — Ірына Венцель 1931 год — Марына Шаляпіна 1932 год — Ніна Поль 1933 год — Таццяна Маслава 1934 год — Кацярына Антонава 1935 год — Мар’яна Гарбатоўская 1936 год — Арыядна Гедзеонава 1937 год — Ірына Ільіна 1938 год — Яўгенія Дашкевіч

Пераможцы сучаснага конкурсу (з 1993 года) Год Фота Узрост, гадоў Суб’ект РФ Месца на конкурсах «Міс Сусвет» ці «Міс Свету» Заўвагі 1993 Ганна Байчык 16 46 месца на конкурсе Міс Сусвет 1997Дацэнт, кандыдат палітычных навук. 1995 Эльміра Туюшава 18 Не ўдзельнічала 1996 Аляксандра Пятрова 16 Удзельнічала ў конкурсе Міс Сусвет 1999 Загінула ў 2000 годзе 1997 Алена Рагожына16 Міс Еўропа 1999 1998 Ганна Малава26 Удзельнічала ў конкурсах Міс свету 1994 і Міс Сусвет 1998 топ 10 Віцэ-міс Расія-93. Перамагла ў конкурсе «Міс Балтыйскае мора 1994», з 1998 года жыве ў ЗША. 1999 Ганна Круглова17 Не ўдзельнічала Міс Расія-1999 была выбрана 13 студзеня 2000 г. 2001 Аксана Фёдарава 23 Перамагла ў конкурсе Міс Сусвет 2002 Кандыдат юрыдычных навук (2007 г.) 2002 Святлана Каралёва 19 Не ўдзельнічала Міс Еўропа 2002 2003 Вікторыя Лапырова 19 , Растоў-на-Доне Не ўдзельнічала Вікторыя Лапырова пазней была дырэктарам конкурсу «Міс Расія». 2004 Дзіяна Зарыпава19 Не ўдзельнічала Удзельнічала ў конкурсе Міс Еўропа 2005 2005 Аляксандра Іваноўская 16 Не ўдзельнічала 2006 Таццяна Котава 21 , Растоў-на-Доне Удзельнічала ў конкурсах Міс Сусвет 2007 і Міс Свету 2007 Былая салістка ўкраінскай жаночай поп-групы «ВІА Гра» (2008—2010) 2007 Ксенія Сухінава 19 Перамагла ў конкурсе Міс Свету 2008 2009 Сафія Рудзьева 18 Удзельнічала ў конкурсе Міс Сусвет 2009 Атрымала скандальную вядомасць у сувязі з публікацыяй эратычнай фотасесіі перад конкурсам «Міс Сусвет». 2010 Ірына Антоненка 18 , Екацярынбург Топ 15 на конкурсе Міс Сусвет 2010 Знялася ў амерыканскім фільме «Фантом» рэжысёра Крыса Горака 2011 Наталля Ганцімурава 19 Удзельнічала ў конкурсах Міс Сусвет 2011 і Міс Свету 2011 (Top 30) 2012 Лізавета Галаванава 18 Удзельнічала ў конкурсах Міс Сусвет 2012 (Top 10) і Міс Свету 2012 2013 Эльміра Абдразакава 18 Удзельнічала ў конкурсах Міс Свету 2013 і Міс Сусвет 2013 2014 Юлія Аліпава 23 Удзельніца конкурсу Міс Сусвет 2014 2015 Сафія Нікітчук 21 , Екацярынбург Удзельніца конкурсу Міс Свету 2015 (1-я Віцэ-міс) 2016 Яна Дабравольская 18 , Цюмень Удзельніца конкурсу Міс Свету 2016 2017 Паліна Папова 21 , Екацярынбург

Скандалы У 1929 годзе пераможцам конкурсу «Міс Расія» стала Валянціна Астэрман. Аднак пасля завяршэння конкурсу высвятлілася, што ў яе апынуўся не ўцякацкі пашпарт, як ва ўсіх удзельніц, а нямецкі. Гэта супярэчыла правілам конкурсу, карона перайшла да Ірыны Лявіцкай.

Гл. таксама Міс Беларусь Міс Еўропа

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Конкурсы прыгажосці Катэгорыя:Міс Расія