П’ер-Сімон Лаплас (;  — ) — выдатны французскі матэматык, фізік і астраном; вядомы працамі ў галіне нябеснай механікі, дыферэнцыяльных ураўненняў, адзін са стваральнікаў тэорыі імавернасцей. Заслугі Ляпляса ў галіне чыстай і прыкладной матэматыкі і асабліва ў астраноміі велічэзныя: ён удасканаліў амаль усе раздзелы гэтых навук. Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.

Біяграфія Вучыўся ў школе бенедыктынцаў. З 1771 прафесар Ваеннай школы ў Парыжы, з 1790 — старшыня Палаты мер і вагі. У 1799 міністр унутраных спраў.

Навуковыя працы па нябеснай механіцы, касмагоніі, тэорыі імавернасцей (тэарэма Лапласа), тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў (пераўтварэнне Лапласа, ураўненне Лапласа), матэматычнай фізіцы (аператар Лапласа), малекулярнай фізіцы (закон Лапласа), акустыцы, электрычнасці і магнетызме, оптыцы, філасофіі прыродазнаўства і інш. Распрацаваў тэорыю ўзбурэнняў нябесных цел, прапанаваў новы спосаб вызначэння іх арбіт, даказаў устойлівасць Сонечнай сістэмы ў межах вельмі працяглага часу. Выказаў гіпотэзу паходжання Сонечнай сістэмы (гіпотэза Лапласа), сфармуляваў прынцып механічнага дэтэрмінізму, які стаў асновай метадалогіі класічнай фізікі. Актыўна садзейнічаў рэарганізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў Францыі і ўкараненню ў практыку метрычнай сістэмы мер. У гады Французскай рэвалюцыі, разам з Лагранжам і Лежандрам, удзельнічаў у Камісіі па ўвядзенню метрычнай сістэмы.

Ушанаванне памяці У гонар яго названы кратар на Месяцы.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Астраномы Францыі Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Матэматыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Францыі Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Масоны Францыі Катэгорыя:Масоны ВУФ