Гершо́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гершоны.
Гісторыя Гершонскі сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года. У 1954 годзе быў аб’яднаны з Пугачоўскім сельсаветам, у склад сельсавета са Страдзецкага сельсавета перададзены вёскі Заказанка і ПрылукіГершоныУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета са скасаванага Дурыцкага сельсавета перададзена вёска СтрадзечРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гершонскага сельсавета было 9 населеных пунктаў.
27 лістапада 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску СтрадзечРешение Брестского районного Совета депутатов от 27 ноября 2007 г. № 61 О переносе административно-территориального центра Гершонского сельского Совета. 21 снежня 2007 года рашэннем Брэсцкага аблсавета са складу сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў СтрадзецкіРешение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 84 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района.
У Гершонскі сельсавет уваходзіла 8 населеных пунктаў: Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Заказанка, Кацельня-Баярская, Міцькі, Прылукі і Страдзеч.
Славутасці У 1996 годзе з блаславення патрыярха Аляксія II на тэрыторыі сельсавета быў адкрыты мужчынскі манастыр. Манастыр быў адкрыты ў вёсцы Аркадзія на месцы гібелі пісьменніка-публіцыста XVII стагоддзя і Брэсцкага ігумена, святога праваслаўнай царквы — прападобнапакутніка Афанасія Брэсцкага.
Іншае У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 года № 61 на тэрыторыі Гершонскага сельсавета ўстаноўлена памежная зона.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе