Янго́н, раней Рангу́н (, MLCTS: Rangun) — горад у М’янме, былая сталіца краіны (да 2025 года).

Гісторыя Горад заснаваны на месцы монскага паселішча Дагон, узнікненне якога датуецца каля 500 года. Гэта была невялікая рыбацкая вёска вакол пагады Шведагон. У 1753 годзе кароль Алаўнпая заняў Ніжнюю Бірму і пераназваў горад у Горад Рангун, што азначае канец варожасці. Горад перажыў вялікі пажар у 1841 годзе і разбурэнні ў 1852 годзе падчас другой англа-бірманскай вайны.

Янгон быў сталіцай М’янмы да 6 лістапада 2005 года, калі рэзідэнцыя ўрада перанесена ў Найп’да.

Геаграфія

Янгон размешчаны ў Ніжняй М’янме ў зліцця рэк Янгон і Бага прыкладна ў 30 км ад заліва Мартабан.

Клімат Клімат Янгона паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена — трапічны мусонны. З мая па кастрычнік доўжыцца сезон дажджоў, у які выпадае большая частка гадавой нормы ападкаў; у сухі сезон (з лістапада па красавік) колькасць ападкаў мінімальна. У сухі сезон надвор’е спякотнае: сярэдні максімум дасягае +37 °C у красавіку, сярэдні мінімум пры гэтым +24,3 °C.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы Хашымін, В’етнам Палангкарая, правінцыя Цэнтральны Калімантан, Інданезія Куньмін, правінцыя Юньнань, Кітай Наньнін, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Кітай Янчжоу, правінцыя Цзянсу, Кітай Фуцю, Японія Катманду, Непал

Выбітныя ўраджэнцы Аун Сан Су Чжы — палітычны дзеяч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады М’янмы