Густаў Роберт Кірхгоф (; , — , ) — адзін з вялікіх фізікаў XIX стагоддзя.

Біяграфія Нарадзіўся 12 сакавіка 1824 года ў Кёнігсбергу; з 1842 па 1846 г. вывучаў матэматыку і фізіку ў Кёнігсбергскім універсітэце, а ў 1847 годзе ўжо выступіў у якасці прыват-дацэнта ў Берліне; ў 1850-1854 гг., у якасці экстраардынарнага прафесара, чытаў лекцыі ў Брэслаўле, затым да 1874 года выконваў пасаду ардынарнага прафесара ў Гайдэльбергу, адкуль у 1875 годзе перайшоў у Берлін.

Аўтар навуковых прац па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэматычнай фізіцы.

Адкрыў заканамернасці працякання электрычнага току ў разгалінаваных ланцугах (1847, правілы Кірхгофа).

Увёў паняцце абсалютна чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення — закон выпрамянення Кірхгофа.

Разам з нямецкім хімікам Р. Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хімічныя элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).

Член Берлінскай (1874) і замежны член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэмій навук (1862).

Памёр у Берліне 17 кастрычніка 1887 года.

Літаратура

Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Постаці нямецкай электратэхнікі Катэгорыя:Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя