Бо́ркіРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 32).. Сустракаецца таксама варыянт Бо́рак, м. (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 15 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 248 км ад Гомелю.
Гідраграфія На заходняй ускраіне азёры Альтанка і Сіржыца, на поўначы возера Невясель, на паўднёвым ўсходзе возера Вузкінь.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Жыткавічы — Чэрнічы. Планіроўка складаецца з 2 частак: паўночнай (да кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы далучаюцца з усходу 2 шыротныя вуліцы) і паўднёвай (шчыльна пастаўленыя кароткія вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, перасякаемыя шыротнымі вуліцамі). Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча на паўночным захадзе ад вёскі сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе вёска ў складзе Тураўскага казённага маёнтка. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1914 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «2-я Пяцігодка». Уваходзіла ў склад калгаса «Запаветы Леніна».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная арганізацыя (кіраўнік Ермаловіч). Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 35 жыхароў, у памяць пра іх у 1970 годзе ўсталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Аляксееўскі» (цэнтр — вёска Кольна). Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва Колькасць 1999 год — 108 гаспадарак, 235 жыхароў.
Дынаміка 1834 год — 23 сем'і, 126 жыхароў. 1908 год — 56 двароў, 398 жыхароў. 1925 год — 81 двор. 1959 год — 611 жыхароў (паводле перапісу). 1999 год — 108 гаспадарак, 235 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна