__NOTOC__

22 лютага — пяцьдзясят трэці дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 896: Кароль усходніх франкаў Арнульф Карынтыйскі быў каранаваны як імператар Захаду. 1387: Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне. 1732: Нарадзіўся Джордж Вашынгтон, першы Прэзідэнт ЗША. 1789: Першаадкрывальнік Урана Уільям Гершэль адзначыў, што імаверна ў планеты ёсць кольцы. 1819: Фларыда перайшла ад Іспаніі да ЗША (была прададзена за 5 млн $). 1943: Створана група армій «Афрыка» — злучэнне італа-нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны. 1979: Сент-Люсія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 1980: На зімовых Алімійскіх гульнях складзеная са студэнтаў зборная ЗША па хакеі перамагла каманду СССР, што ўвайшло ў гісторыю як «Цуд на лёдзе». 1996: Папа Рымскі Ян Павел II выдаў апостальскую канстытуцыю Universi Dominici gregis («Уся паства Гасподняя»). 2008: Парламент Рэспублікі Сербскай прыняў рэзалюцыю, паводле якой баснійскія сербы могуць выйсці з складу Босніі і Герцагавіны, калі большасць краін прызнае незалежнасць Косава. 2014: Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову пра адхіленне Віктара Януковіча з пасады Прэзідэнта.

Нарадзіліся

1403: Карл VII, кароль Францыі 1715: Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы), французскі мастак 1732: Джордж Вашынгтон, першы Прэзідэнт ЗША (пам. 14.12.1799) 1788: Артур Шапенгаўэр, нямецкі філосаф (пам. 21.9.1860) 1810: Фрэдэрык Шапен, польскі кампазітар і піяніст (пам. 17.10.1849) 1810: Міклаш Барабаш, венгерскі мастак 1817: Нільс Гадэ, дацкі кампазітар 1824: П’ер Жуль Жансен, французскі астраном 1876: Зіткала-Ша, амерыканская індзейская пісьменніца і палітычная актывістка. 1883: Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч (пам. 10.5.1940) 1889: Мікола Байкоў, беларускі мовазнавец і педагог (пам. ~1945) 1900: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр 1921: Жан-Бедэль Бакаса, прэзідэнт ЦАР 1922: Іван Ціханаў, беларускі жывапісец (пам. 1993) 1932: Іван Міско, беларускі скульптар 1943: Эдуард Лімонаў, рускі пісьменнік і палітычны дзеяч 1950: Джуліус Ірвінг, амерыканскі баскетбаліст 1950: Джулі Уолтэрс, брытанская актрыса і раманістка 1953: Сяргей Мартынаў, дыпламат, дзяржаўны дзеяч Беларусі 1975: Дру Бэрымар, амерыканская актрыса, кінарэжысёр

Памерлі

954: Го Вэй, заснавальнік Позняй Чжоу 1512: Амерыга Веспучы, італьянскі падарожнік 1576: Бернардзіна Гаці, італьянскі мастак 1636: Санторыа Санторыа, італьянскі ўрач 1690: Шарль Лебрэн, французскі мастак 1815: Смітсан Тэнант, англійскі хімік 1862: Вікенцій Дмахоўскі, класік беларускага жывапісу (нар. 1807) 1898: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору (нар. 4.6.1828) 1911: Карл Фрэдрык Хіл, шведскі мастак 1913: Фердынанд дэ Сасюр, швейцарскі лінгвіст 1940: Эжэн Ларманс, бельгійскі мастак 1976: Майкл Полані, англійскі хімік і фізік 1980: Оскар Какошка, аўстрыйскі мастак і пісьменнік 1987: Эндзі Уорхал, амерыканскі мастак, прадстаўнік поп арту (нар. 6.8.1928) 1999: Вальдэмар Вага, эстонскі гісторык мастацтва 2000: Клод Сатэ, французскі кінарэжысёр і сцэнарыст 2002: Жонаш Савімбі, ангольскі палітычны дзеяч 2013: Хейна Кійк, эстонскі ппісьменнік 2026: Біргіта Андэрсан, шведская актрыса

Святкуюць 25px Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр злачынстваў.  — Дзень Адзінства.  — Дзень нараджэння Джорджа Вашынгтона.  — Дзень маці.  — Дзень узыходжання Эміра на прастол.  — Дзень працаўніка землеўпарадкавання, геадэзіі і картаграфіі.  — Нацыянальны дзень жалобы.  — Дзень Субаатара.  — Дзень незалежнасці.  — Дзень Нараджэння Прэзідэнта.  — Дзень кошкі.

Імяніны Праваслаўе: Васіль, Генадзь, Інакенцій, Маркел, Нікіфар, Панкрат Каталіцтва: Ізабела, Малгажата, Марта, Нікіфар, Пётр 222