Сяргей Васільевіч Рахманінаў (1 красавіка (20 сакавіка па старым стылі) 1873, Сямёнава, Старарускі павет, Наўгародская губерня, Расійская імперыя — 28 сакавіка 1943) — расійскі , , .

Біяграфічныя звесткі Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1891, у А. Зілоці) і кампазіцыі (1892, у С.Танеева і А. Арэнскага). У 1895 канцэртаваў па Расіі і за мяжой. У 1897—98 дырыжор Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. Мамантава, у 1904—06 — Вялікага тэатра. 3 1917 за мяжой, пераважна ў ЗША. У II сусветную вайну даваў канцэрты ў фонд Чырвонай Арміі.

Творчасць С. Рахманінаў — адзін з апошніх кампазітараў-рамантыкаў, які завяршыў рускую рамантычную традыцыю М. Глінкі, П. Чайкоўскага, М. Рымскага-Корсакава. Яго музыцы ўласцівы яркі меладызм, маляўнічасць, арыгінальнасць гарманічнай мовы, багацце і разнастайнасцк рытмікі; рамантычны пафас і напружаны драматызм спалучаюцца з праніклівай лірыкай і паэтычнай сузіральнасцю.

Сярод твораў кампазітара оперы «Алека» (1892), «Скупы рыцар» і «Франчэска да Рыміні» (абедзве паст. 1904); кантата «Вясна» (1902), вакальна-сімфанічная паэма «Званы» (1913); сімфанічная паэма «Востраў мёртвых» (1909), «Тры рускія песні» для аркестра і хору (1926); 3 сімфоніі (1895, 1907, 1936), Сімфанічны танцы (1940), 4 канцэрты (1891, 1901, 1909, 1926); Рапсодыя на тэму Паганіні (1934) для фартэпіяна з аркестрам, фартэпіянныя варыяцыі, 2 фартэпіянныя санаты (1907, 1913), цыклы фартэпіянных п’ес. Больш за 80 рамансаў звязаны з вершамі рускіх паэтаў, сярод іх «Не спявай, прыгажуня, пры мне» («Не пой, красавица, при мне») на словы А. Пушкіна, «Вясеннія воды» («Весенние воды») на словы Ф. Цютчава, «У маўчанні ночы таямнічай» («В молчаньи ночи тайной») на словы А. Фета і інш. Меладычны дар С. Рахманінава выявіўся ў песні «Вакаліз» (1915), якая злучае тыпова рускую распеўнасць са строгай рытмічнай астынатнасцю барочнай арыі. У галіне камернай інструментальнай музыкі значнымі творамі з’яўляюцца «Элегічнае трыа. Памяці вялікага мастака П. І. Чайкоўскага» (1893) і саната для віяланчэлі і фартэпіяна (1901).

Выканальніцкае мастацтва С. Рахманінава — адно з вышэйшых дасягненняў сусветнага піянізму XX ст.

Бібліяграфія Литературное наследие. Т. 1—3. М., 1978—80.

Літаратура

Келдыш Ю. Рахманинов и его время. — М., 1973. Брянцева В. С. В. Рахманинов. — М., 1976. Воспоминания о Рахманинове. Т. 1—2. 5 изд. — М, 1988. Паисов Ю. Жизнестойкость романтического миросозерцания: Рахманинов // Русская музыка и XX в. — М., 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Памерлі ад меланомы Катэгорыя:Духоўныя кампазітары Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША Катэгорыя:Мемуарысты рускага замежжа Катэгорыя:Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці