Андрэ́й ( — мужны, храбры) — мужчынскае імя грэчаскага паходжання.

Вядома на Беларусі з XIII стагоддзя як Андрей (1211), Ондрей (1539), Андрея (1528), Ундрей (1591), Андрейко (1541), Ондрейко (1539), Андреец (1540), Ондреец (1540), Андреюс (1585), Андреяш (1589), Андрушко (1528), Ондрушко (1540), Андруль (1585), Андрус (1540), Андрюс (1580). Вытворныя імёны: Андро́с, Андру́к, Андру́сь, Андрыя́ш, Андрэ́йка, Андру́ша.

Ад імя ўтвораны прозвішчы Андрэ́еў, Андрэ́енка, Андрэ́йкаў, Андрэ́йчык, Андрэ́йчыкаў, Андрэ́йцаў, Андрые́віч, Андрые́нка, Андрыю́к, Андрыя́ш, Андрыя́шка, Андрыяне́ц, Андру́к, Андру́сь, Андруся́к, Андрухо́віч, Андру́ш, Андру́шын, Андрушэ́віч, Андрушэ́нка, Андрушке́віч, Андру́шчанка, Андрые́ўскі.

Імяніны: 6 студзеня, 19 студзеня, 4 лютага, 12 красавіка, 27 красавіка, 13 мая, 16 мая, 25 мая, 12 ліпеня, 16 ліпеня, 21 ліпеня, 10 лістапада, 30 лістапада, 10 снежня.

Крыніцы

Літаратура

Андрэй