thumb|300px|Трыдэнцкі сабор Трыдэ́нцкі сабо́р — XIX Усяленскі сабор, які адкрыўся 13 снежня 1545 года ў Трэнта () па ініцыятыве Папы Паўла III, галоўным чынам ў адказ на Рэфармацыю, і закрыўся там жа 4 снежня 1563 года, ў пантыфікат Пія IV. Быў адным з найважнейшых сабораў ў гісторыі Каталіцкага Касцёла, так як ён збіраўся для таго, каб даць адказ рэфармацыйнаму руху.

На саборы, акрамя іншага, адбылося пацвярджэнне Нікейскага сімвала веры, лацінскага перакладу Бібліі («Вульгаты»), прыняцце другакананічных кніг ў Біблію і Трыдэнцкага катэхізіса. Вялікае месца было нададзена сакрамэнту еўхарыстыі. Усяго было прынята 16 дагматычных пастаноў, якія пакрылі большую частку каталіцкай дактрыны. Колькасць Айцоў сабора (біскупаў і прэлатаў з правам голасу), якія ўдзельнічалі ў яго працы, вагалася: на першай сесіі прысутнічалі 34, а на дваццаць пятай і апошняй — 215. Ім дапамагалі тэолагі-кансультанты, сярод якіх былі знакамітыя дамініканцы Катарына і Сота, езуіты Лайнес і Сальмерон. Былі таксама запрошаныя пратэстанцкія багасловы, але яны адмовіліся прыняць удзел ў дэбатах.

Разгледжаная канцэпцыя Сесія Дата Канонаў ПастаноўСвяшчэннае пісанне 4 8 красавіка 1546 няма 1Першародны грэх 57 чэрвеня 1546 5 4Боская ласка 613 студзеня 1547 33 16Сакраманты 73 сакавіка 1547 13 1Хрышчэнне 73 сакавіка 1547 14 нямаКанфірмацыя 7 3 сакавіка 1547 3 нямаЕўхарыстыя 1311 кастрычніка 1551 11 8Пакаянне 14 15 лістапада 1551 15 15Сабораванне 144 лістапада 1551 4 3Еўхарыстыя 2116 чэрвеня 1562 4 3тое ж 229 верасня 1562 9 4Манаскія ордэны 2315 ліпеня 1563 8 3Шлюб 2411 лістапада 1563 12 1Чысцец 254 снежня 1563 няма 1Культ святых 254 снежня 1563 няма 3Індульгенцыі 254 снежня 1563 няма 1

Пастановы сабора былі пацверджаны 26 студзеня 1564 года ў буле «Benedictus Deus».

Спасылкі

Матэрыялы сабора: Вучэнне аб свяшчэнным ахвяраванні месы (Сесія XXII 17 верасеня 1562 г.)

Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Сусветныя саборы Катэгорыя:Контррэфармацыя