Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (, — , ) — савецкі военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ў 1945—1946 гадах. Праславіўся як таленавіты штабны афіцэр. Удзельнічаў у распрацоўцы практычна ўсіх значных аперацый савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне з снежня 1942. Удзельнік Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый саюзнікаў.
Біяграфія
Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1931, 1933), Генштаба (1937). У войску з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік 1-й Сусветнай і Грамадзянскіх войнаў. З 1938 г. на выкладчыцкай працы..
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. начальнік штаба Паўднёвага, Паўночна-Каўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў і Закаўказскага фронту. Са снежня 1942 года 1-й намеснік начальніка Генштаба і начальнік аператыўнага кіравання, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944 года. З лютага 1945 г. начальнік Генштаба, з мая 1955 адначасова начальнік штаба Аб'яднаных Узброеных Сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1946 года.
Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве. Імем Антонава названая вуліца ў Гродне, на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі экспануюцца прысвечаныя яму матэрыялы.
Узнагароды
Тройчы кавалер Ордэна Леніна, чатыры разы — Чырвонага сцяга. Кавалер ордэна «Перамога», адзіны з усіх узнагароджаных савецкіх военачальнікаў ў званні Генерала арміі.
Літаратура
Спасылкі Генерал Перамогі Антонаў
Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Ваеннаслужачыя Рускай гвардыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Начальнікі Генеральнага штаба Савецкай арміі Катэгорыя:Дэлегаты XX з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XIX з’езда КПСС