Філіп IV Прыгожы (, 1268, Фантэнбло — 29 лістапада 1314, Фантэнбло) — французскі кароль (1285—1314), сын Філіпа III Смелага, з дынастыі Капетынгаў.

Сям’я Жонка (з 16 жніўня 1284 г.) Іаана I, каралева Навары.

сыны: Людовік X Сварлівы, Філіп V Высокі, Карл IV Прыгожы,дочкі: Ізабела Французская

Характарыстыка Яго валадаранне адыграла немалаважную ролю падчас заняпаду палітычнай магутнасці феадалаў і ўмацавання манархізму ў Францыі. Ён працягваў справу бацькі і дзеда, але ўмовы яго эпохі, асаблівасці характару і інтрыгі прыдворных саветнікаў часамі прыводзілі да праяваў агрэсіі і жорсткасці ў палітыцы караля. Нягледзячы на гэта, кіраванне Філіпа ўмацаваў уплыў Францыі ў Еўропе. Шматлікія яго дзеянні, ад вайны з Фландрыяй да пакарання смерцю тампліераў, былі накіраваны на папаўненне бюджэту краіны і ўмацаванне арміі.

Спасылкі

Philip IV (The Fair) — Catholic Encyclopedia Philippe IV le Bel in Medieval History of Navarre Philip IV — 1268—1314 — templarhistory.com The Great Depression of the 14th Century — Murray N. Rothbard

Катэгорыя:Каралі французскія Катэгорыя:Капетынгі