Мантгомеры () — сталіца і другі па колькасці насельніцтва горад штата Алабама, ЗША. Таксама з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай акругі Мантгомеры. Размешчаны на рацэ Алабама.

Заснаваны ў 1817, статус горада з 1819 года. Быў першай сталіцай Канфедэрацыі, тут праходзіў Канвент Канфедэрацыі. 22 лютага 1862 года тут адбылася інаўгурацыя Джэферсана Дэвіса. Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт, Обернскі ўніверсітэт у Мантгомеры.

Катэгорыя:Былыя сталіцы Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША Катэгорыя:Гарады Алабамы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1816 годзе